Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у апошнім пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы адыходзячага года
29 снежня 2021 29 декабря 2021 года в Патриаршей и Синодальной резиденции в Даниловом монастыре в Москве Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл возглавил работу последнего в 2021 году заседания Священного Синода Русской Православной Церкви.29 снежня 2021 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў працу апошняга ў 2021 годзе пасяджэння Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрываючы пасяджэнне, Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да членаў Сінода з уступным словам, у якім прадставіў парадак дня.
Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі.
Для ўдзелу ў зімовай сесіі Сінода (верасень-люты) запрошаны: мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній; мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл; мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Арцемій; епіскап Каменскі і Камышлаўскі Мяфодзій.