Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх прыняў віншаванні з днём Ангела ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

13 ліпеня 2017
13 июля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, принял поздравления с днем тезоименитства от сотрудников Минской Экзархии и Минского епархиального управления.

13 ліпеня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з днём тэзаімяніцтва ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

У віншаванні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Ад імя калектыву са словамі віншавання да мітрапаліта Паўла звярнуўся протаіерэй Андрэй Волкаў. Айцец Андрэй пажадаў Патрыяршаму Экзарху дапамогі Божай у архіпастырскім служэнні на славу Святой Царквы.

У дар уладыку Экзарху былі паднесены святая прасфара і букет кветак.

Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў супрацоўнікам, пажадаў усяму калектыву быць дружнай сям'ёй у Хрысце, падаў усім архіпастырскае благаславенне і ўручыў падарункі.

У завяршэнні сустрэчы было ўрачыста абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, сёння тэзаімянітаму мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, і ўсім прысутным.  

Church.by