Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства
03 верасня 2017 2 сентября в городе Полоцке состоялась торжественная церемония открытия Дня белорусской письменности. Участие в церемонии принял митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.2 верасня 2017 года ў горадзе Полацку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства.
Старажытны горад Полацк не выпадкова быў абраны сталіцай свята. Сёлета горад адзначае сваё 1155-годдзе. Ураджэнцам Полацка быў Францыск (у Святым Хрышчэнні Георгій) Скарына, які 500 гадоў таму назад выдаў у Празе Псалтыр, тым самым стаўшы заснавальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
Удзел у цырымоніі ўзяў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. На ўрачыстым сходзе прысутнічалі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнік 24-й навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»; ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Еўдакія (Ляўшук); прадстаўнікі рэспубліканскай і рэгіянальнай улады, кіраўнікі і супрацоўнікі шэрагу міністэрстваў, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, навучэнцкая моладзь.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Са словамі прывітання і віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Павел. Архіпастыр асабліва адзначыў, што ўклад Францыска-Георгія Скарыны ў беларускую культуру і па гэты дзень натхняе людзей на вялікія справы. Зусім нядаўна, у жніўні гэтага года, Беларуская Праваслаўная Царква прынесла народу выдатны дар. Больш за 25 гадоў багасловы, лінгвісты, перакладчыкі працавалі над перакладам кніг Святога Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову. Сёння ў Полацку адбылася прэзентацыя Новага Запавету на сучаснай беларускай мове. Гэта гістарычная падзея. Па словах Патрыяршага Экзарха, гэта з'яўляецца яшчэ адным крокам да таго, каб усе жыхары Белай Русі, чытаючы Евангелле на роднай мове, спазналі Бога, вучыліся любіць адзін аднаго і маглі ствараць жыццё ў міры, згодзе і аднадумстве.
Далей гасцей свята вітаў старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.
Адбылося маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, артыстаў тэатраў горада Мінска, харэаграфічных калектываў, эстрадных выканаўцаў, майстроў мастацтваў Віцебскай вобласці.
У завяршэнне цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства Патрыяршы Экзарх пад спевы зводнага хору «Спаси Господи люди Твоя...» благаславіў усіх прысутных адноўленым Крыжом прападобнай Еўфрасінні Полацкай.