Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

11 студзеня 2023
В числе лауреатов – авторский коллектив в составе Василия Баранчука, директора Духовно-просветительского центра прихода храма в честь преподобномученицы великой княгини Елисаветы в Бобруйске, и настоятеля прихода этого храма протоиерея Виктора Толоха. Премия «За духовное возрождение» вручена им за большой вклад в укрепление духовных ценностей, культурное и моральное воспитание детей и молодежи.

top.jpg

10 студзеня 2023 года ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».

Удзел у цырымоніі прыняў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У зале прысутнічалі святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты вечар — працяг свята Ражджаства Хрыстовага.

«Прэміі, якія мы штогод ўручаем у гэтыя зімовыя дні, — даніна спрадвечным традыцыям, што звязвае эпохі і пакаленні. Даніна духоўнай сіле беларусаў — мудрых, працавітых, якія любяць родную зямлю і шануюць продкаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У ліку лаўрэатаў —  аўтарскі калектыў у складзе Васіля Баранчука, дырэктара Духоўна-асветніцкага цэнтра прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы ў Бабруйску, і настаяцеля прыхода гэтага храма протаіерэя Віктара Толаха. Прэмія «За духоўнае адраджэнне» ўручана ім за вялікі ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей, культурнае і маральнае выхаванне дзяцей і моладзі.

У сваім прывітальным слове Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы нагадаў, што Нараджэнне Хрыстова стала пераломным момантам у чалавечай гісторыі і гісторыі ўсяго Сусвету. Сын Божы становіцца Сынам чалавечым.

«У пераломныя моманты гісторыі заўсёды ўзрастае значэнне духоўнага складніка, — звярнуў увагу Патрыяршы Экзарх. — Пры гэтым незвычайна павялічваецца роля кожнага ўчынку чалавека».

«Сёння вы адзначаны асаблівай высокай узнагародай, — падкрэсліў Яго Высокапраасвяшчэнства, звяртаючыся да лаўрэатаў прэмій. — Няхай гэта падзея натхніць вас і ўсіх прысутных на новую благаславёную працу на карысць нашай дарагой Айчыны. На славу Божую, на карысць блізкіх і далёкіх нашых. Заклікаем у гэты святы вечар Божае благаславенне на працу кожнаму з прысутных. Няхай мір, згода і любоў Божая будзе з усімі вамі».

***

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» заснавана ў 1997 годзе па ініцыятыве Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая спрыяе зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

На суісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, святары, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.

  Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь/Сhurch.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook