Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у II-ым агульным сходзе-канферэнцыі турэмных свяшчэннаслужыцеляў БПЦ

28 сакавіка 2018
27 марта в конференц-зале столичной гостиницы «Ренессанс» состоялось II-ое общее собрание-конференция тюремных священнослужителей Белорусской Православной Церкви.

top.jpg

27 сакавіка ў канферэнц-зале сталічнай гасцініцы «Рэнесанс» адбыўся II-і агульны сход-канферэнцыя турэмных свяшчэннаслужыцеляў Беларускай Праваслаўнай Царквы. Форум быў прысвечаны супрацоўніцтву Царквы з папраўчымі ўстановамі Беларусі і меў назву «5 гадоў Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы: актуальныя пытанні і перспектывы развіцця да 2020 года».

Удзел у канферэнцыі прынялі:

  1. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі;
  2. Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — ДВП МУС РБ) Алег Уладзіміравіч Маткін;
  3. Начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкаму Ала Феафанаўна Мартынава;
  4. Намеснік Начальніка ДВП МУС РБ, начальнік Упраўлення арганізацыі папраўчага працэсу ў установах ДВП МУС РБ палкоўнік унутранай службы Мандрык Уладзіслаў Аляксеевіч;
  5. Начальнік Крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС РБ палкоўнік міліцыі Савасцей Алег Міхайлавіч;
  6. Старшыня рэлігійнай місіі «Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы» іерэй Георгій Лапухоў;
  7. Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
  8. Прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  9. Прадстаўнікі свецкіх і царкоўных СМІ;
  10. Святары ўсіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія выконваюць турэмны послух у установах ДВП МУС РБ.

Пачалася канферэнцыя з агульнага фота ўдзельнікаў і малітвы.

З прывітальным словам звярнуўся да прысутных Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі Заслаўскі Павел.

У сваёй прамове ўладыка Экзарх канстатаваў дасягненне добрых адносін канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. Разам з тым уладыка падкрэсліў, што цяперашняя прадстаўнічая сустрэча не нагода толькі адрапартавацца аб перамогах: «спадзяюся, што сёння мы зможам выявіць асобныя слабыя месцы нашай сумеснай працы, сфармуляваць наяўныя праблемы, у атмасферы добразычлівага дыялогу выказаць адзін аднаму актуальныя прапановы і разам пакласці пачатак далейшай стваральнай працы на карысць Айчыны».

Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што Царкве ёсць чым падзяліцца ў справе рэабілітацыі людзей са злачынным мінулым, паказаўшы на яркі вопыт Лізавецінскага манастыра Мінскай епархіі.

Падчас выступлення Патрыяршы Экзарх павіншаваў генерал-маёра Алега Уладзіміравіча Маткіна з прызначэннем на высокую пасаду начальніка ДВП МУС і пажадаў Алегу Уладзіміравічу благадатнай дапамогі Божай у служэнні Айчыне і беларускаму народу.

Уладыка Экзарх таксама выказаў сардэчную падзяку кіраўніцтву ДВП МУС за важкі ўклад у супрацоўніцтва Царквы і Дзяржавы.

Начальнік ДВП МУС РБ А. У. Маткін у сваю чаргу прывітаў удзельнікаў і пажадаў плённай працы.

Асноўны даклад быў зачытаны старшынёй Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэем Георгіем Лапуховым. Затым выступілі з дакладамі:

Намеснік Начальніка ДВП МУС РБ, начальнік Упраўлення арганізацыі папраўчага працэсу ў установах ДВП МУС РБ палкоўнік унутранай службы Мандрык Уладзіслаў Аляксеевіч і Начальнік Крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС РБ палкоўнік міліцыі Савасцей Алег Міхайлавіч. Пасля дакладаў было іх абмеркаванне.

У завяршэнне канферэнцыі выступіў Начальнік ДВП МУС РБ А. У. Маткін. Ён рэзюмаваў даклады і выказаў пажаданні адносна далейшых крокаў узаемадзеяння паміж Царквой і Дэпартаментам.

У заключным слове Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падвёў вынік пасяджэння і нагадаў пра надыходзячы юбілей 25-гадовага супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і ДВП МУС, заклікаўшы адзначыць значную дату, як урачыстымі мерапрыемствамі, так і плённай дзейнасцю.

Завяршылася праца канферэнцыі агульнай малітвай.

Church.by