Патрыяршы Экзарх: моцны духам воін ніколі не зняважыць пераможанага
13 лістапада 2020 12 ноября после посещения Белгосуниверситета митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, встретился с курсантами и преподавателями факультета внутренних войск Военной академии Республики Беларусь.12 лістапада 2020 года пасля наведвання Белдзяржуніверсітэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сустрэўся з курсантамі і выкладчыкамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам сустрэчы Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з умовамі жыцця і арганізацыяй адукацыйнага працэсу курсантаў.
У актавай зале адбылася шчырая размова аб высокім прызначэнні воіна, яго гатоўнасці ахвяраваць сабой «За сяброў сваіх» (Ін. 15: 13), у імя абароны Радзімы.
Вядучай у размове стала тэма значнасці духоўнай і маральнай працы ў фарміраванні асобы будучага абаронцы Айчыны. Падчас выступлення мітрапаліт Веніямін спыніўся на хрысціянскім разуменні воінскага служэння, на якасцях асобы, за якія ва ўсе часы народ паважаў сваіх абаронцаў. Гэтыя якасці — мужнасць, здольнасць у самых суровых выпрабаваннях захоўваць стойкасць, годнасць і чалавекалюбства, адданасць Радзіме і вернасць таварышам па зброі.
Выхаванне цнотаў ваяра-хрысціяніна, адзначыў уладыка Экзарх, патрабуе пастаяннай духоўнай працы над сабой і прадугледжвае не толькі паспяховае засваенне ведаў, але выхаванне волі і сэрца. Толькі моцны духам воін зможа не толькі перамагчы, але і пераадолець пачуцці нянавісці, агрэсіі, злосці, якія ўзнікаюць пры любым супрацьстаянні. Ён ніколі не зняважыць пераможанага, ён абароніць бяззбройнага, які яшчэ хвіліну таму быў яго ворагам, ён заўсёды будзе памятаць пра тое, што любое зло, у канчатковым рахунку, перамагаецца толькі дабром.
Асаблівае значэнне ў працы над сабой мае правільны выбар ідэалу, падкрэсліў мітрапаліт Веніямін. Зрабіўшы экскурс у гісторыю, уладыка Экзарх прывёў прыклады жыцця святых воінаў і палкаводцаў (праведных Фёдара Ушакова, Іаана Рускага і іншых) і, перш за ўсё, указаў на высокі ідэал жыцця чалавека, паказаны Госпадам Іісусам Хрыстом, які атрымаў найвялікшую перамогу над смерцю, грахом і пеклам.
Адказваючы на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, Патрыяршы Экзарх прадставіў сваё бачанне перспектыў развіцця супрацоўніцтва паміж Царквой і Узброенымі Сіламі, ролі Царквы ва ўмацаванні маральных пачаў у жыцці воінскага калектыву, удзелу ў гэтай справе розных канфесій.