Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння дзіцячага шматпрофільнага корпуса ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

11 ліпеня 2022
11 июля 2022 года Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, управляющий Борисовской епархией, совершил молебен на всякое доброе дело, а затем возглавил чин освящения детского многопрофильного корпуса в центральной районной больнице города Борисова.

top.jpg

11 ліпеня 2022 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў малебен на ўсякую добрую справу, а затым узначаліў чын асвячэння дзіцячага шматпрофільнага корпуса ў цэнтральнай раённай бальніцы горада Барысава.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель Князь-Уладзімірскага храма горада Барысава протаіерэй Павел Яцуковіч і клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава іерэй Дзімітрый Качаноўскі.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава протадыякан Міхаіл Сідараў.

На набажэнстве прысутнічалі галоўны ўрач Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Дрозд Аляксандр Анатольевіч і супрацоўнікі медыцынскай установы.

Перад пачаткам асвячэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

У памяць пра падзею мітрапаліт Веніямін паднёс у дар калектыву бальніцы ікону Прасвятой Багародзіцы «Вяляціцкая».

Прыйшоўшым памаліцца былі раздадзены іконы велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана.

Барысаўская епархія/Church.by