Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска

06 лістапада 2018
6 ноября, в день памяти явления иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость», митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Евфросиниевском храме прихода в честь иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» города Минска.

top.jpg

6 лістапада 2018 года, у дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Еўфрасіннеўскім храме парафіі ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Ігар Карасцялёў, настаяцель храма Святога Духа пасёлка Гатава Мінскага раёна, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, настаяцелі храмаў другога Мінскага гарадскога благачыння і клірыкі храма.

На свяце прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Мікалаевіч Цуран і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Вольгі Янум.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Віктар Мельнікаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх са святам іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Усім ушанаваўшым свята на малітоўную памяць былі ўручаны абразкі святога апостала Андрэя Першазванага.

Church.by