Навігатар: Публікацыі /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў аблёт межаў Беларусі са святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы

02 красавіка 2020

top.jpg

2 красавіка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, на борце самалёта здзейсніў аблёт межаў Рэспублікі Беларусь з шануемымі святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы — копіямі Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Жыровіцкай і Дзяржаўнай ікон Прасвятой Багародзіцы і іконы свяціцеля Лукі Крымскага, а таксама крыжам-машчавіком з часціцай Жыватворнага Дрэва Крыжа Гасподняга і часціцамі мошчаў шматлікіх святых.

Падчас паветранага хрэснага ходу ўладыку Экзарха суправаджаў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны.

Патрыяршы Экзарх і суправаджаючыя святары здзейснілі малебны спеў аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і аб тым, каб Гасподзь Уседзяржыцель ахаваў зямлю і народ Белай Русі ад усякага зла. Падчас палёту здзяйсняўся акафістны спеў Найсвяцейшай Багародзіцы, святой праведнай Сафіі Слуцкай, свяціцелю Луку, архіепіскапу Сімферопальскаму і Крымскаму.

Напярэдадні аблёту мітрапаліт Павел накіраваў зварот да епіскапата, святароў і набожных міран Беларускай Праваслаўнай Царквы з заклікам «Сумесна ўзнесці ўзмоцненыя малітвы аб дараванні нашаму народу міласці Божай і спыненні распаўсюджвання смертаноснай пошасці».

Church.by