Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве

25 лістапада 2017
В этот день под председательством митрополита Минского и Заславского Павла в городе Новогрудке состоялись XV Свято-Елисеевские образовательные чтения, посвященные 700-летию образования и 25-летию возрождения Новогрудской епархии.

top.jpg

25 лістапада 2017 года, у суботу сядміцы 25-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі чын вялікага асвячэння храма ў гонар навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве і Бажэственную літургію ў новаасвячоным храме.

За богаслужэннем маліўся схіепіскап Дзятлаўскі Пётр (Карпусюк).

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель храма протаіерэй Мікалай Пінчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Навагрудскай епархіі і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка; кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Андрэевіч Папоў; старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сяргеевіч Орда; старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Дубовік; прадстаўнікі адміністрацыі горада і свецкай улады.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам дыякана Яўгена Васілеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Мікалай Орса.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне новамучанікам і вызнаўцам Царквы Рускай.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Уладыка Гурый сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Навагрудскай епархіі, асвячэнне храма і сумесную малітву.

Далей з прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных звярнуліся: мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій; кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Андрэевіч Папоў і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сяргеевіч Орда.

Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю, мітрапаліту Амвросію, Ігару Андрэевічу і Міхаілу Сяргеевічу за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства і набожных вернікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў багамольцам архіпастырскае благаславенне. Усім вернікам на малітоўную памяць былі ўручаны іконкі Сабора Навагрудскіх святых.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у цэнтральнай частцы горада Навагрудка.

У гэты дзень пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Навагрудку адбыліся XV Свята-Елісееўскія адукацыйныя чытанні, прысвечаныя 700-годдзю ўтварэння і 25-годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі. 

Church.by