Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне бронзавай скульптуры Архангела Божага Міхаіла ў аграгарадку Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

02 жніўня 2021
2 августа 2021 года, в день памяти пророка Илии и празднования обретения мощей преподобномученика Афанасия Брестского, митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сослужении архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана совершил освящение бронзовой скульптуры Архангелу Божию Михаилу в агрогородке Рубель Столинского района Брестской области.

top.jpg

2 жніўня 2021 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў асвячэнне бронзавай скульптуры Архангела Божага Міхаіла ў аграгарадку Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скульптура размешчана каля старадаўняга храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла і стала бачнай праявай падзякі Богу ад жыхароў і шматлікіх святароў — ураджэнцаў тутэйшых месцаў. Вышыня скульптуры складае 2,8 м, гранітнага пастамента — 1, 5 м. Аўтарам праекта з'яўляецца беларускі скульптар Аляксандар Шомаў. Помнік адліты ў майстэрнях скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў у Мінску.

Па заканчэнні чыну асвячэння ўладыка Экзарх наведаў храмы аграгарадка Рубель — храм Архістратыга Божага Міхаіла, якому ў гэтым годзе спаўняецца 225 гадоў; і асвячоны ў 1993 годзе храм Нерукатворнага Вобраза Хрыста Спасіцеля.

Church.by