Патрыяршы Экзарх здзейсніў Велікодную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
09 красавіка 2018 8 апреля, в праздник Светлого Христова Воскресения, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Пасхальную великую вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.8 красавіка 2018 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
У канцы вячэрні Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Пасхі Хрыстовай і ўручыў кожнаму старажытны сімвал Хрыстовага Уваскрасення — велікоднае яйка.
