Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будучага храма ў гонар Ражджаства Хрыстовага ў аграгарадку Калодзішчы

13 чэрвеня 2017
13 июня, во вторник 2-й седмицы по Пятидесятнице, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил чин на основание церкви и водружение креста в строящемся храме в честь Рождества Христова в агрогородке Колодищи Минского района, во время которого совершил закладку камня и памятной капсулы в основание храма.

top.jpg

13 чэрвеня 2017 года, у аўторак 2-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Ражджаства Хрыстовага ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.

Перад здзяйсненнем чыну Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі прывітання.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы пасёлка Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Круцялёў; настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна протаіерэй Вячаслаў Мірановіч; настаяцель будуемага храма і клірык прыхода храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску іерэй Пётр Чарапеннікаў.

Па завяршэнні чыну ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел ўручыў на малітоўную памяць абразкі Ражджства Хрыстовага.

Church.by