Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію адкрыцця Пятых Беларускіх Калядных чытанняў
29 лістапада 2019 29 ноября в Национальной библиотеке Беларуси открылись Пятые Белорусские Рождественские чтения «Великая Победа: наследие и наследники».29 лістапада 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся Пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».
У маштабным форуме прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч; міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сцяпанавіч Каранік; міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Касцевіч; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін — старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня аргкамітэта Беларускіх Калядных чытанняў; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армен Вачыкавіч Гевандзян; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Васільевіч Сарачан; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў; прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Казахстан; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі, кіраўнікі аддзелаў і камісій Беларускага Экзархату і Мінскай епархіі, прадстаўнікі навуковай эліты і творчай інтэлігенцыі.
У пачатку мерапрыемства было падпісана абноўленае Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Свае подпісы пад дакументам паставілі мітрапаліт Павел і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. У далейшым Пагадненне будзе ўдасканалена з дапамогай зацвярджэння Праграмы супрацоўніцтва, у якой будуць прапісаны канкрэтныя крокі ўзаемадзеяння паміж Міністэрствам інфармацыі і профільнымі Сінадальнымі аддзеламі Беларускага Экзархату.
Затым Патрыяршы Экзарх і Міністры інфармацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны ўручылі ўзнагароды асобам, якія ўнеслі значны ўклад у адпаведныя кірункі царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, узнагарод былі ўдастоены пераможцы Рэспубліканскага конкурсу «Святло міласэрнасці», праведзенага сёлета сярод дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і валанцёраў. Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь і Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пасля падыходу Патрыяршага Экзарха да прэсы госці і ўдзельнікі Чытанняў агледзелі фотавыставу, прысвечаную 5-годдзю служэння мітрапаліта Паўла на Беларускай зямлі. Экскурсію правяла Марыя Валянцінаўна Нецвятаева, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнаму мастацтву і рэстаўрацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Затым прысутныя азнаёміліся з выставай карцін «Калядныя званы».
Пленарнае пасяджэнне Калядных чытанняў адкрылася выступленнем хору «Лёсы» (мастацкі кіраўнік — Людміла Рыгораўна Бурдыка). Хор складаецца з людзей, якія з'яўляліся ў дзіцячым узросце вязнямі канцэнтрацыйных лагераў альбо перажылі акупацыю. Зала стоячы вітала спевакоў, дзяцінства якіх апаліла вайна.
На экране дэманстраваліся кадры дакументальнага фільма «За сяброў сваіх», які апавядае аб ролі Рускай Праваслаўнай Царквы і праваслаўнага духавенства ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Прысутных цёпла віталі кіраўнікі дыпламатычных місій: Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, Пасол Арменіі Армэн Гевандзян і Пасол Малдовы Віктар Сарачан.
На сцэне выступілі: інклюзіўны хор «Радасць душы» (мастацкі кіраўнік — Алена Іванаўна Маслава), значную частку ўдзельнікаў якога складаюць невідушчыя і са слабым зрокам дзеці, і народны вакальны ансамбль ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць сэрца» (мастацкі кіраўнік — Галіна Міхайлаўна Мацяс).
Мітрапаліт Павел уручыў царкоўныя ўзнагароды лаўрэатам конкурсаў «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання», «За маральны подзвіг настаўніка», а таксама членам і кіраўнікам музычных калектываў «Памяць сэрца», «Лёсы», «Дабравест».
Уладыка Экзарх звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім падкрэсліў вечную гістарычную значнасць усенароднага подзвігу, здзейсненага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Архіпастыр выказаў задавальненне ўзроўнем арганізацыі Беларускіх Калядных чытанняў, пажадаўшы ўсім удзельнікам форуму плённай працы і дапамогі Божай у дбанні на славу Царквы Хрыстовай, на радасць блізкім і на карысць Айчыны.
Ад імя архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана, які не змог прысутнічаць на форуме па стане здароўя, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін агучыў даклад «Праваслаўная Царква і Вялікая Айчынная вайна: духоўныя вытокі Вялікай Перамогі».
З дакладам «Вопыт патрыятычнай дзейнасці Праваслаўнай Царквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і сучаснасць» выступіў Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі, генерал-лейтэнант, доктар ваенных навук, ваенны эксперт.
Завяршылася пленарнае пасяджэнне Чытанняў выступленнем камернага хору «Дабравест» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраваннем Альбіны Васільеўны Пякуцька.
Цырымонію адкрыцця Чытанняў упрыгожыла выступленне аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Праца Пятых Беларускіх Калядных чытанняў працягнецца 30 лістапада.