Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію перапахавання астанкаў малодшага сяржанта Цімафея Марозава, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны

19 чэрвеня 2018
Церемония состоялась на площади перед храмом в честь Рождества Пресвятой Богородицы поселка Тарасово Минского района.

top.jpg

19 чэрвеня 2018 года, у аўторак 3-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстую цырымонію перапахавання астанкаў воіна-пагранічніка, малодшага сяржанта Цімафея Марозава, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Цімафей Андрэевіч Марозаў быў вайскоўцам 21-га кавалерыйскага палка Заходняй пагранічнай акругі. Ён загінуў у ліпені-жніўні 1941 года, калі на тэрыторыі Новаархангельскага раёна Украінскай ССР ішлі жорсткія абарончыя баі. Нядаўна астанкі малодшага сяржанта Цімафея Марозава былі знойдзены пошукавым атрадам у брацкай магіле савецкіх воінаў. 6 чэрвеня бягучага года прах салдата быў перададзены беларускаму боку для ўрачыстага пахавання.

Цырымонія адбылася на плошчы перад храмам у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна. На ёй прысутнічалі: намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч; першы сакратар пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь генерал-маёр Анатоль Васільевіч Махнюк; старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», палкоўнік у адстаўцы Ігар Сігізмундавіч Рэут; афіцэры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вайскоўцы і ветэраны пагранічных войскаў, а таксама курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Па прыбыцці ў Тарасава мітрапаліт Павел звярнуўся да ўсіх прысутных з прывітальным словам, у якім падкрэсліў важнасць малітвы за загінуўшых абаронцаў нашай Айчыны.

Затым Патрыяршы Экзарх здзейсніў пад адкрытым небам памінальную ліцію па воіну Цімафею Марозаву, а таксама па ўсіх воінах, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасёлка Тарасава, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў. Удзел прынялі таксама кіраўнікі аддзелаў па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі усіх епархій Беларускага Экзархату і настаяцелі вайсковых храмаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Галіны Раманюк.

Па завяршэнні ліціі да прысутных звярнуліся: намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Уладзімір Маісеенка, першы сакратар пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь генерал-маёр Анатоль Махнюк, старшыня Саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы палкоўнік у адстаўцы Ігар Рэут і курсант Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Затым мітрапаліт Павел узначаліў урачыстае пахаванне астанкаў воіна Цімафея.

Па заканчэнні цырымоніі ўладыка Экзарх і ўсе прысутныя ўсклалі кветкі на магілу салдата і абвясцілі «Вечную памяць».

Church.by