Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Астравец

25 ліпеня 2020
25 июля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сослужении архиепископа Витебского и Оршанского Димитрия и епископа Лидского и Сморгонского Порфирия совершил чин великого освящения храма в честь преподобного Серафима Саровского в городе Островец Гродненской области, а затем возглавил в новоосвящённом храме Божественную литургию.

top.jpg

25 ліпеня 2020 года, у свята іконы Божай Маці Трохручыцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Астравец Гродзенскай вобласці, а затым узначаліў ў новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Храм прападобнага Серафіма Сароўскага размешчаны на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС, побач з будынкам вучэбна-трэніровачнага цэнтра.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель і духавенства Лідскай епархіі.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні ўрада Сахалінскай вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргей Пятровіч Оланцаў, намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Міхадзюк, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Сцяпанавіч Шумейка, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Паўлавіч Бычко і іншыя афіцыйныя і ганаровыя госці.

На малым уваходзе мітрапаліт Павел, за старанную працу і ў сувязі з заканчэннем будаўніцтва храма, уганараваў настаяцеля храма протаіерэя Георгія Савіцкага права нашэння паліцы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Максім Цыгель.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Анфісы (Адамовіч).

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўсім будаўнікам і дабрачынцам было абвешчана мнагалецце.

Намеснік старшыні ўрада Сахалінскай вобласці, у недалёкім мінулым — старэйшы віцэ-прэзідэнт па Беларускай АЭС акцыянернага таварыства інжынірынгавай кампаніі «Атомстройэкспорт» (далей АТ ІК «АСЭ») Сяргей Пятровіч Оланцаў паднёс у дар храму іконы свяціцеля Мікалая Цудатворца і прападобнага Серафіма Сароўскага, напісаныя на Святой Зямлі. Ён таксама перадаў прысутным найлепшыя пажаданні ад Валерыя Ігаравіча Лімарэнкі, які ў свой час пачынаў будаўніцтва Беларускай АЭС, а цяпер з'яўляецца губернатарам Сахалінскай вобласці.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Іванавіч Міхадзюк і намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Паўлавіч Бычко. Прывітальны адрас Гродзенскага аблвыканкама зачытаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сяргей Сцяпанавіч Шумейка.

Патрыяршы Экзарх выказаў падзяку ўсім, хто прымаў удзел у будаўніцтве храма. Намеснік дырэктара па агульных пытаннях прадстаўніцтва АТ ІК «АСЭ» у Рэспубліцы Беларусь Віктар Рыгоравіч Брыч быў удастоены ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Епіскап Парфірый уручыў епархіяльныя граматы асабліва папрацаваўшым будаўнікам і дабрачынцам прыхода.

Мітрапаліт Павел перадаў айцу настаяцелю напрастольнае Евангелле ў скураным пераплёце, якое Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл благаславіў у дар для новаасвячоных храмаў Беларускага Экзархату.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх людзей, якія маліліся за асвячэннем храма, а затым звярнуўся са словам настаўлення.

Church.by