Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ

28 чэрвеня 2018
28 июня в Духовно-образовательном центре Белорусской Православной Церкви состоялся объединенный Выпускной Акт Минской духовной академии и Института теологии Белорусского государственного университета.

top.jpg

28 чэрвеня 2018 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся аб'яднаны Выпускны Акт Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перад пачаткам Выпускнога Акта ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Бажэственная літургія. Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі.

Уладыку Экзарху саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; духаўнік Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Увараў; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў; дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; выкладчыкі, выпускнікі Акадэміі, Інстытута тэалогіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй маліліся выкладчыкі і выпускнікі Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі, а таксама члены іх сем'яў.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Мінскіх духоўных школ пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь і мужчынскі хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем Андрэя Шляхтава.

На малым уваходзе ў адпаведнасці з Палажэннем аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы і ў сувязі з заканчэннем магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Патрыяршы Экзарх удастоіў іерэя Андрэя Кашпара і іерэя Іаана Парфёнава права нашэння камілаўкі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Андрэй Кашпар, выпускнік магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел здзейсніў пострыг у чытальнікаў двух выпускнікоў Акадэміі і аднаго выпускніка Інстытута тэалогіі.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да выпускнікоў і ўсіх прысутных са словам павучання. Уладыка нагадаў аб вышыні і адказнасці пастырскага служэння, на якое выходзяць выпускнікі духоўных школ.

Пасля гэтага ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў урачысты выпускны акт. Мітрапаліт Павел уручыў выпускнікам дыпломы Мінскай духоўнай акадэміі. У гэтым годзе магістарскія працы паспяхова абаранілі 30 чалавек, 7 чалавек атрымалі дыпломы даследчыка, скончыўшы курс аспірантуры. 20 чалавек атрымалі пасведчанні аб заканчэнні місіянерскіх курсаў пры Мінскай духоўнай акадэміі.

Далей уладыка Экзарх уручыў выпускнікам Інстытута тэалогіі БДУ дыпломы дзяржаўнага ўзору. У гэтым годзе Інстытут тэалогіі скончылі 21 чалавек, магістратуру Інстытута — 4 чалавекі.

Мітрапаліт Павел уручыў медалі «У гонар 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве» архімандрыту Сергію (Акімаву), протаіерэю Уладзіміру Далгаполаву і протаіерэю Іаану Задарожыну. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх звярнуўся да выпускнікоў з павучальным словам, у якім пажадаў быць руплівымі прапаведнікамі Слова Божага і шчырымі здзяйсняльнікамі богаслужэння.

У завяршэнне выпускнога акта адбыўся святочны канцэрт.

Church.by