Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

25 лютага 2017
24 февраля под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, ректора Института теологии Белорусского государственного университета, состоялось очередное заседание Совета Института теологии.

top.jpg

24 лютага 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: іерэй Алег Голубеў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі; члены адміністрацыі Інстытута, загадчыкі кафедрамі, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Ірына Пятроўна Латушка прадставіла даклад аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2016/2017 навучальнага года і задачах кафедр па ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Члены Савета былі афіцыйна апавешчаныя аб абранні па конкурсе протаіерэя Святаслава Лявіцкага, кандыдата багаслоўя, на пасаду дацэнта кафедры багаслоўя.

Прарэктар па навуковай працы Сяргей Іосіфавіч Шатраўскі далажыў аб ходзе падрыхтоўкі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і гісторыя», якая адбудзецца ў красавіку гэтага года, і аб складанні плана навуковых мерапрыемстваў на 2018 год.

Далей былі абмеркаваны бягучыя пытанні жыцця Інстытута.

Church.by