Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў справаздачна-выбарны сход Брацтва Віленскіх мучанікаў

05 лістапада 2019
5 ноября в приходском доме Петро-Павловского собора города Минска под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось отчетно-выборное собрание Братства в честь Виленских мучеников Антония, Иоанна и Евстафия.

top.jpg

5 лістапада 2019 года ў прыходскім доме Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыўся справаздачна-выбарны сход Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.

Удзел у сходзе прынялі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і члены Брацтва.

У ходзе мерапрыемства быў абраны новы старшыня Брацтва — клірык Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Аляксандр Ледаховіч. Адбылося таксама абранне духаўнікоў Брацтва. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні жыцця брацтва і перспектывы яго развіцця.

Church.by