Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў нараду благачынных і духаўнікоў Мінскай і Барысаўскай епархій

15 верасня 2020
15 сентября под председательством митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось совещание благочинных и духовников Минской и Борисовской епархий.

top.jpg

15 верасня 2020 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылася нарада благачынных і духаўнікоў Мінскай і Барысаўскай епархій.

Нагадаем, што згодна з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 25 жніўня 2020 года (журнал № 46) за уладыкам Веніямінам захавана часовае кіраванне Барысаўскай епархіяй.

Нарада адкрылася сумеснай малітвай і ўступным словам уладыкі Экзарха.

Мітрапаліт Веніямін і святары абмеркавалі актуальныя пытанні пастырскай місіі ў цяперашняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі. Асаблівую ўвагу Патрыяршы Экзарх звярнуў на тое, што служыцелі Царквы закліканыя аказваць міласэрнасць усім, хто пацярпеў у перыяд грамадскага супрацьстаяння, незалежна ад палітычных поглядаў гэтых людзей.

Таксама абмяркоўвалася распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, якое працягваецца,  і звязаныя з ім меры прафілактыкі захворвання духавенства і вернікаў ва ўмовах царкоўна-парафіяльнага жыцця.

Былі разгледжаны прапановы па ўнясенні змяненняў у парадак разгляду пытанняў скасавання царкоўнага шлюбу і прашэнняў аб адпяванні людзей, якія скончылі жыццё самагубствам, пытанні арганізацыі парафіяльнага дакументазвароту і шэраг іншых надзённых тэм.

Church.by