Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў нараду па пытанню будуемых храмаў Мінскай епархіі

03 мая 2018
3 мая под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, в Минском епархиальном управлении состоялось совещание по вопросу строящихся храмов.

top.jpg

3 мая 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася нарада па пытанню будуемых храмаў.

У нарадзе прынялі ўдзел: загадчыца сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава, Кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцелі храмаў Мінскай епархіі, што будуюцца або праектуюцца.

Нарада прайшла ў канструктыўнай добразычлівай атмасферы. Былі разгледжаны перспектывы будаўніцтва храмаў у горадзе Мінску і Мінскім раёне, выяўлены праблемныя моманты і акрэслены шляхі іх вырашэння.   

Church.by