Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі

21 студзеня 2020
Архипастыри обсудили ход подготовки к празднованию 85-летия со дня рождения митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси, а также ряд текущих вопросов церковной жизни.

top.jpg

21 студзеня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архірэйскай рады Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскага савета.

Архіпастыры абмеркавалі ход падрыхтоўкі да святкавання 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, а таксама шэраг бягучых пытанняў царкоўнага жыцця.

Church.by