Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

10 мая 2018
10 мая под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, ректора Института теологии Белорусского государственного университета, состоялось заседание Совета Института теологии.

top.jpg

10 мая 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі, на якім быў разгледжаны цэлы шэраг навучальных і адміністрацыйных пытанняў.

Прарэктар Інстытута тэалогіі па вучэбнай рабоце Ірына Пятроўна Латушка прадставіла справаздачу аб выніках правядзення конкурсу даследчых і літаратурных работ, прымеркаваных да знамянальных дат гісторыі Праваслаўя на беларускіх землях — 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) і 150-годдзю з дня блажэннага скону мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

Першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун далажыў аб размеркаванні выпускнікоў 2017/2018 навучальнага года.

Протаіерэй Сергій Гардун і архімандрыт Сергій (Акімаў) былі абраны на пасады прафесараў кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння.  

Church.by