Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

29 чэрвеня 2021
29 июня 2021 года под председательством митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, ректора Института теологии Белорусского государственного университета, состоялось заседание Совета Института теологии.

top.jpg

29 чэрвеня 2021 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У пачатку пасяджэння была зацверджана справаздача старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, якую агучыў першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун.

Аб вылучэнні для ўдзелу ў конкурсах студэнцкіх навуковых прац распавёў прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі Шатраўскі Сяргей Іосіфавіч.

Загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Афанасенка Юрый Юр'евіч і загадчык кафедры рэлігіязнаўства Данілаў Андрэй Уладзіленавіч далажылі аб рэкамендацыі ў магістратуру і аспірантуру выпускнікоў Інстытута тэалогіі.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Дзмітрыева Алена Валер'еўна праінфармавала аб выніках працы ў 2020/2021 годзе і планах на 2021/2022 навучальны год.

У завяршэнне было зацверджана размеркаванне выпускнікоў 2021 года.

Church.by