Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуўся да Прэзідэнта Украіны ў сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў

18 мая 2017
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, обратился к Президенту Украины Петру Алексеевичу Порошенко в связи с планируемым принятием Верховной Радой Украины антиправославных законов.

top.jpgМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да Прэзідэнта Украіны Пятра Аляксеевіча Парашэнкі ў сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў.

Тэкст звароту

Яго Правасхадзіцельству,

Прэзідэнту Украіны

Пятру Аляксеевічу Парашэнку

Ваша Правасхадзіцельства, глыбокашаноўны Пётр Аляксеевіч!

Ад імя Сінода Беларускага Экзархату, духавенства і шматлікай паствы Беларускай Праваслаўнай Царквы, жыхароў Рэспублікі Беларусь, звяртаюся да Вас, як гаранта выканання Канстытуцыі Украіны, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна даручанай Вашаму кіраўніцтву краіны, з просьбай стаць на абарону правоў і свабоды веравызнання братняга нам украінскага народа.

У парадак дня пасяджэння Вярхоўнай Рады Украіны 18 мая 2017 года ўключана вынясенне на галасаванне двух законапраектаў, прыняцце якіх можа прывесці да істотнага абвастрэння сітуацыі ў ўкраінскай дзяржаве. Гаворка ідзе аб законапраекце № 4128 «Аб унясенні змяненняў у Закон Украіны «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», а таксама законапраекце № 4511 «Аб асаблівым статусе рэлігійных арганізацый, кіруючыя цэнтры якіх знаходзяцца ў дзяржаве, якая прызнана Вярхоўнай Радай краінай-агрэсарам».

Згаданыя законапраекты, у выпадку іх прыняцця, паслужаць падставай для беспрэцэдэнтнага ў жыцці сучаснай цывілізаванай чалавечай супольнасці прыгнёту канстытуцыйных правоў і свабод мільёнаў грамадзян Украіны, абуральнай дыскрымінацыі пераважнай большасці насельніцтва краіны па прыкмеце яе прыналежнасці да Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Веруючым жыхарам нашай краіны вядома, што супраць прыняцця законапраектаў № 4128 і № 4511 выказаліся Галоўнае навукова-экспертнае ўпраўленне Вярхоўнай Рады Украіны, Камітэт Вярхоўнай Рады па пытаннях прадухілення і процідзеяння карупцыі, упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека В. У. Луткоўская.

Са справядлівай крытыкай і асуджэннем законапраектаў выступілі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў, пастар д-р Олаф Фюксе Твэйт, прадстаўнікі шэрагу ўкраінскіх хрысціянскіх канфесій.

Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы, духавенства і веруючыя жыхары Беларусі выказваюць сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з маючым адбыцца 18 мая 2017 года разглядам у Вярхоўнай Радзе Украіны законапраектаў № 4128 і № 4511.

Архіпастыры, святары, манаскія асобы і міране, дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы, усе мы пачціва звяртаемся да Вас, Кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, з просьбай выступіць у абарону канстытуцыйнага права ўкраінскага народа на свабоду веравызнання і зняць з разгляду Вярхоўнай Радай Украіны законапраекты № 4128 і № 4511.

Беларуская Праваслаўная Царква, выступаючы ў абарону міру, справядлівасці і цвярозага розуму, у абарону сваіх украінскіх братоў па веры, асуджае ініцыятыву аб прыняцці Вярхоўнай Радай Украіны законапраектаў № 4128 і № 4511. Калі згаданыя законапраекты будуць прынятыя, гэта можа ўвесці Украіну ў хаос бяспрыкладнай грамадзянскай вайны на глебе рэлігійных ганенняў і рэпрэсій у дачыненні да Украінскага Праваслаўя.

Шчыра спадзяюся на Ваша разуменне і падтрымку.

З глыбокай і шчырай павагай ад імя веруючых грамадзян Беларусі — духавенства і паствы Беларускай Праваслаўнай Царквы

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

і

 Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

17 мая 2017 г.