Навігатар: /

Мітрапаліт Павел: Малюся аб беларускіх урачах і іх пацыентах

25 сакавіка 2020
25 марта митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил Минский городской клинический онкологический диспансер.

top.jpg

25 сакавіка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер.

У сустрэчы з Патрыяршым Экзархам прынялі ўдзел: намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Леанідаўна Багдан, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінагаравыканкама Сяргей Сямёнавіч Малышка, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера Віктар Аляксандравіч Кандратовіч, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Святлана Мікалаеўна Сірэнка і супрацоўнікі дыспансера.

З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сустрэчы прынялі ўдзел: старшыня Сінадальнага аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці протаіерэй Кірыл Шолкаў і старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела протаіерэй Сергій Лепін.

Мітрапаліт Павел і медработнікі прайшлі ў бальнічную капліцу ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца», дзе ўладыка Экзарх узнёс малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі і звярнуўся да ўрачоў са словам настаўлення, падтрымкі і падзякі, а затым акрапіў усіх прысутных святой вадой.

Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што ў гэтыя дні ўся наша Царква асабліва моліцца Госпаду пра дактароў, медработнікаў і пра ўсіх хворых. Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў усіх лекараў за іх самаадданую працу і пажадаў ім мужнасці, стойкасці, моцы і бадзёрасці духу, а хворым людзям — хутчэйшага выздараўлення.

У дар ад Беларускай Праваслаўнай Царквы дактарам былі паднесены іконы Божай Маці «Усецарыца» і праведнага ўрача-страстацерпца Яўгена Боткіна.

Пасля гэтага мітрапаліт Павел наведаў і асвяціў новы медыцынскі корпус, які ў бліжэйшы час будзе адкрыты для прыёму хворых, а затым пагутарыў з медыцынскім персаналам і пажадаў ім шчодрай дапамогі Божай у высакародным служэнні людзям.

Church.by