Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння
20 лістапада 2020 20 ноября Святейшему Патриарху Московскому и всея Руси Кириллу исполнилось 74 года. Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Минский и Заславский Вениамин направил Его Святейшеству поздравление с днем рождения.20 лістапада 2020 года Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу споўнілася 74 гады. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін накіраваў Яго Свяцейшасці віншаванне з днём нараджэння:
«Ваша Свяцейшасць, Свяцейшы Уладыка і міласэрны Айцец!
Ад імя епіскапату, духавенства, манахаў і хрысталюбівых міран Беларускай Праваслаўнай Царквы сыноўна прашу Вас прыняць сардэчныя віншаванні з 74-годдзем з дня Вашага нараджэння.
У гэтыя няпростыя для нашай Айчыны і Царквы часы часта ўдумваюся ў словы вашага Першасвяціцельскага пажадання і малюся Госпаду Іісусу Хрысту аб тым, каб адпавядаць ім. Пакорліва прашу і Вашу Святыню не пакідаць у малітвах Белую Русь, народ наш, які праходзіць цяпер праз горан выпрабаванняў, і мяне, які знаходзіцца ў паслуху ў Вас — пераемніка вялікіх свяціцеляў Кіеўскіх і Маскоўскіх, архіпастыра шматмільённай паствы, нашага Першаіерарха.
Про́сім жа вас, браты́, паважа́ць тых, хто працу́е ў вас, і хто ўзнача́львае вас у Госпадзе, і хто настаўля́е вас (1 Фес. 5:12), — гаворыцца ў Апостальскім чытанні гэтага дня. З любоўю шануючы Вас, Свяцейшы Уладыка, за здзяйсняемую Вамі справу богаслужэння, дабравесця і кіравання Рускай Царквой, жадаем Вам моцнага здароўя, невычарапальнай радасці ў Госпадзе і шчодрых дароў Духа Святога.
Шматлікія і добрыя Вам леты!
Εἰς πολλὰ ἔτη, Δέσποτα!»