Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём тэзаімяніцтва

24 мая 2017
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, направил Святейшему Патриарху Московскому и всея Руси Кириллу поздравление с днем тезоименитства.

top.jpgМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу віншаванне з днём тэзаімяніцтва. 

Тэкст віншавання

Яго Свяцейшаству,

Свяцейшему Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу 

Ваша Свяцейшаства, Свяцейшы Уладыка і Айцец!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

У дзень памяці Нябеснага Заступніка пачціва прашу Вас прыняць ад імя епіскапату, святароў, манаскіх асоб і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста шчырае і сардэчнае віншаванне!

Услаўляючы подзвіг святых роўнаапостальных настаўнікаў Славянскіх Кірыла і Мяфодзія, мы бачым, што Вы, Ваша Свяцейшаства, дбайна наследуючы іх руплівасці, цалкам прысвячаеце сябе служэнню Царкве Хрыстовай і Вашай шматмільённай пастве ва ўсіх кутках зямнога шара.

Усе мы, верныя дзеці Рускай Праваслаўнай Царквы, сёння з асаблівай шчырасцю ўзносім падзячныя малітвы Уваскрэсшага Госпада нашага Ісуса Хрыста за тое, што Ён спадобіў нас жыць у благадны час, калі Царква Руская ўпрыгожваецца і множыцца.

Мы шчыра дзякуем Богу і Вам, Ваша Свяцешаства, за Вашу бацькоўскую любоў і малітоўную падтрымку беларускага народа.

У гэты ўрачысты і радасны дзень для ўсёй царкоўнай паўнаты мы малітоўна жадаем Вам, Ваша Свяшаства, моцнага здароўя, сілы духу, душэўнага міру, дабрабыту і ўсемагутнай дапамогі Божай у Вашым высокім і нялёгкім Першасвяціцельскім служэнні.

Няхай Усяміласцівы Гасподзь па малітвах Вашага нябеснага заступніка ўмацуе Вашу Святыню ў Вашых апостальскай працы ў славу Святой Праваслаўнай Царквы.

Многая і благая лета Вам, Ваша Свяцейшаства!

Прашу Вашых Першасвяціцельскіх малітваў і благаславення

Вашага Свяцейшасці недастойны паслушнік

 Павел, 

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

24 мая 2017 г.

Мінск

Church.by