Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прымае ўдзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

04 мая 2017
4 мая в зале заседаний Священного Синода Патриаршей и Синодальной резиденции в Даниловом монастыре в Москве под председательством Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла состоялось очередное заседание Священного Синода Русской Православной Церкви.

top.jpg

4 мая 2017 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пачалося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам пасяджэння Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы вітаў членаў Свяшчэннага Сінода і прадставіў парадак дня.

Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень) запрошаныя: мітрапаліт Мікалаеўскі і Ачакаўскі Піцірым; мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Уладзімір; мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан; епіскап Каракаскі і Паўднёва-Амерыканскі Іаан; епіскап Нар'ян-Марскі і Мезенскі Якаў.

Патриархия.ru / Church.by