Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзяў удзел у працы Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства»

14 лістапада 2018
14 ноября в Малом зале Дворца Республики в городе Минске состоялось торжественное открытие Шестого Международного форума «Святость материнства», посвященного теме «Семья в современном мире: значение, тенденции и перспективы».

top.jpg

14 лістапада 2018 года ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў горадзе Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства», прысвечанага тэме «Сям'я ў сучасным свеце: Значэнне, тэндэнцыі і перспектывы».

Удзел у цырымоніі адкрыцця і пленарным пасяджэнні Форуму прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Таксама ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў працы форуму прынялі ўдзел: архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства; супрацоўнікі камісіі і МГДА «Матуля».

Форум сабраў разам прадстаўнікоў дванаццаці краін: Беларусі, Расіі, Сербіі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Казахстана, Кітая, Польшчы, Македоніі, ЗША і Славеніі. Гэта прадстаўнікі прасямейных некамерцыйных арганізацый, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, чыя праца закранае сямейную сферу, навукоўцы і эксперты, якія вывучаюць сям'ю, журналісты.

Пленарнае пасяджэнне Форуму адкрыла старшыня Апякунскай рады праграмы «Святасць мацярынства» Наталля Віктараўна Якуніна. Распавёўшы аб праграме, яе місіі, кірунках і выніках дзейнасці, яна падзякавала беларускаму боку, у першую чаргу Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, за гасціннасць і якасную арганізацыю.

Былі абвешчаны прывітанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.

Протаіерэй Дзімітрый Смірноў, старшыня Патрыяршай камісіі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, агусыў прывітанне ўдзельнікам форуму Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

З прывітальным словам да арганізатараў і ўдзельнікаў Форуму звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Уладыка Экзарх, у прыватнасці, адзначыў, што выбар горада Мінска для правядзення Форуму глыбока сімвалічны. Беларускі народ спрадвеку, па-асабліваму, шануе Найсвяцейшую Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю, Заступніцу руплівую роду хрысціянскага. Вобраз Божай Маці намаляваны на гербе горада Мінска. 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца не толькі як царкоўнае — Пакроў Прасвятой Багародзіцы, але і дзяржаўнае свята — Дзень маці. Такое стаўленне нашага народа да Прасвятой Багародзіцы сведчыць пра тое, як трывала ўкаранёна ў беларускай свядомасці, культуры, традыцыях шанаванне мацярынскага подзвігу. Мама — гэта сапраўды святое слова і паняцце для нашага народа, і дай Бог, каб сакральнасць мацярынства не аспрэчвалася нікім і ніколі — сказаў мітрапаліт Павел.

Цяперашні Форум, паводле задумы ягоных арганізатараў, павінен садзейнічаць умацаванню жыццяздольнасці сям'і ў сучасным свеце. Гэта высокая, высакародная і разам з тым вельмі нялёгкая задача, — бо менавіта ў нашы дні традыцыйная сям'я сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі, якія закранаюць базавыя маральныя каштоўнасці, — падкрэсліў архіпастыр.

На думку ўладыкі Паўла, сучасны чалавек, пазбаўлены хрысціянскага маральнага пачатку, у сваім багаборніцкім парыве ставіць пад сумненне асновы Боскага ўладкавання свету. У сучасным нецаркоўным, атэістычным, бязбожным і эгаістычным грамадстве нават сам чалавечы пол ужо не з'яўляецца відавочнай рэальнасцю. Без якой-небудзь апоры на навуковыя даследаванні, без шырокага круга дыскусій уводзіцца новае паняцце аб шматвектарнасці чалавечай прыроды, якая нібыта апраўдвае самыя радыкальныя эксперыменты ў галіне палавых, сямейных і сацыяльных адносін. Кіруючыся такой ідэалогіяй, чалавек закрывае для сябе вечнасць, пакідаючы для сябе кароткае зямное жыццё, якое ўсё напоўнена суцэльнымі праблемамі, барацьбой, варожасцю, хваробамі і смерцю. На гэтым фоне ўсё больш відавочнымі становяцца дэмаграфічныя пагрозы, якія вядуць чалавецтва да немінучай гібелі. Рэзкае падзенне нараджальнасці і скарачэнне насельніцтва характэрныя не толькі для Беларусі і суседніх краін — яны з'яўляюцца трэндам усёй еўрапейскай постхрысціянскай цывілізацыі.

Мітрапаліт Павел асабліва адзначыў, што гэтыя выклікі сведчаць аб глыбокім духоўным пашкоджанне нашага сучаснага грамадства і разам з тым заахвочваюць нас аб'яднаць намаганні для таго, каб змяніць, выправіць, пераадолець трывожную сітуацыю, якая склалася. Для гэтага патрэбныя жыццёвыя сілы — а крыніцай жыцця з'яўляецца мацярынства. З подзвігу дзетараджэння і болю маці, з яе трапяткога клопату і ахвярнай мацярынскай любові з'яўляецца ў свет чалавек, які закліканы захоўваць і прымнажаць прыгажосць і добрасць гэтага свету. Вось чаму павага да мацярынства — гэта не толькі прэстыж мацярынства: гэта аснова стабільнага, гарманічнага грамадскага развіцця ўсяго чалавецтва.

Па словах Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кожны з нас закліканы на сваім узроўні царкоўнага, дзяржаўнага, грамадскага служэння падтрымліваць пачынанні і праекты, якія павінны фарміраваць у свядомасці людзей пазітыўны вобраз традыцыйнай сям'і. «Што такое традыцыйная сям'я? Гэта саюз мужчыны і жанчыны — і ніяк інакш. Гэта Бажэственная задума пра чалавека нашага Творцы і Стваральніка — Бога. Гэта сям'я, у якой нараджэнне дзяцей з'яўляецца дабром і ўспрымаецца як дар Божы. Гэта сям'я, у якой любоў неаддзельная ад адказнасці і самаахвярнасці», — рэзюмаваў уладыка.

Мітрапаліт Павел выказаў надзею на тое, што голас Шостага форуму «Святасць мацярынства» пачуюць усе, хто імкнецца да стваральнай працы і росквіту жыцця на планеце Зямля. Архіпастыр заклікаў на ўдзельнікаў форуму благаславенне Божае і пажадаў плённай працы.

У рамках пленарнага пасяджэння з прывітальнымі словамі і паведамленнямі таксама выступілі:

- Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»;

- Касцевіч Ірына Анатольеўна, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

- Карыч Драгамір, дэпутат Народнай Скупшчыны Рэспублікі Сербія, ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Сербіі, саветнік «Фонду братоў Карыч»;

- Шорац Андрэй Віктаравіч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;

- Якунін Уладзімір Іванавіч, Старшыня Апякунскага Савета Фонду Андрэя Першазванага;

- Епіфанава Вольга Мікалаеўна, намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі;

- Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі;

- Стаянавіч Дуброўка, дэпутат Народнай Скупшчыны Рэспублікі Сербія.

Даведка:

Праграма «Святасць мацярынства» зарадзілася ў 2006 годзе як пачынанне некалькіх энтузіястаў, накіраванае на аднаўленне духоўнага і маральнага патэнцыялу сям'і. Сёння праграма набыла не толькі агульнарасійскі ахоп, але і выйшла на міжнародны ўзровень.

Рэгулярна пад эгідай праграмы праходзяць буйныя праекты: «Ты не адна» - праект, накіраваны на абарону чалавечага жыцця і дапамогу цяжарным жанчынам у цяжкай сітуацыі;  «Отец — отчество — Отечество» («Бацька - імя па бацьку — Айчына») — акцыя, якая сабрала мноства шчырых гісторый пра татаў, напісаных дзецьмі і дарослымі; фотавыстава «Мы — сям'я!»; праект «Школа грамадскага дзеяння», у рамках якога ажыццяўляецца падтрымка моладзевага добраахвотніцтва, і многія іншыя.

Матэрыяльную падтрымку праграмы «Святасць мацярынства» ажыццяўляе Фонд Андрэя Першазванага.

Правядзенне форуму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абумоўлена актуальнасцю выбудоўвання грамадска-дзяржаўнага партнёрства ў сферы падтрымкі сям'і ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Адной з першачарговых задач Саюзнай дзяржавы на 2018-2020 гады з'яўляецца развіццё спрыяльных умоў для нараджэння і выхавання дзяцей, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця сем'яў з дзецьмі. Рэалізацыя гэтай задачы прадугледжвае правядзенне ўзгодненай палітыкі па ўмацаванню інстытута сям'і, сямейна-маральных і духоўных каштоўнасцей як асновы дэмаграфічнага дабрабыту Беларусі і Расіі.

Church.by