Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02 ліпеня 2021
2 июля 2021 года во Дворце Республики в городе Минске состоялось торжественное собрание, посвященное Дню Независимости Республики Беларусь и 77-й годовщине освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков.

top.jpg

2 ліпеня 2021 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у сходзе прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры.

Прысутных вітаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтае святое для нас свята сімвалізуе перш за ўсё народнае адзінства, якое дапамагло беларусам вытрымаць самы моцны ўдар лёсу, выжыць як нацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і перамагчы.

«Нашы адзінства і незалежнасць — каштоўнасці, не раз правераныя выпрабаваннямі — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адзіныя мы і сёння — у імкненні абараніць гераічную спадчыну, памяць аб Вялікай Перамозе, сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху. І няма ніякай іншай даты ў нашай гісторыі, якая б так глыбока прымушала задумацца аб каштоўнасці міру, незалежнасьці і свабоды».

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года.

Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату ў гэты дзень будзе ўзнесены малебны спеў аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа Божага. Такое рашэнне было прынята 8 чэрвеня 2021 года Сінодам Беларускага Экзархату ў сувязі з тым, што гэты год аб'яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства, і ў сілу падзелаў у грамадстве, якія могуць быць пераадолены шчырай агульнанароднай малітвай, пакаяннем і пасільнай духоўнай дзейнасцю.

Таксама асаблівыя малітвы аб міры і адзінстве, звернутыя да Бога, здзяйсняліся, згодна з богаслужэбным уставам, у дзень Святой Троіцы (Пяцідзесятніцы) 20 чэрвеня 2021 года і 24 чэрвеня, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Дастойна ёсць» («Мілуючая»).

Сhurch.by