Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 60-годдзя Беларускага фонду міру

12 кастрычніка 2021
Патриарший Экзарх пожелал всем, кто трудится в Белорусском фонде мира, нести в мир свет разума и истины, свет веры и надежды.

top.jpg

12 кастрычніка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 60-годдзя Беларускага фонду міру.

На ўрачыстасці, якія праходзілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, прыбылі дэлегаты фонду з усёй краіны. Сярод прысутных былі прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі шэрагу дыпламатычных місій, кіраўнікі асноўных рэлігійных канфесій Беларусі.

Звяртаючыся з прывітальным словам да старшыні праўлення Беларускага фонду міру Максіма Уладзіміравіча Місько, працаўнікоў фонду і запрошаных на святкаванне мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў усіх са значнай датай, нагадаўшы пры гэтым, што фонд быў створаны ў няпросты пасляваенны час, калі людзі, якія перажылі жахі вайны, з асаблівай вастрынёй усведамлялі кволасць міру і каштоўнасць магчымасці стваральнай працы.

«Сёння свет змяніўся, але не стаў прасцейшым. Пагрозы сталі больш удасканаленымі і накіраванымі ў большай ступені на змяненне ўнутранага свету чалавека, яго светапогляду. І гэта выклікае сур'ёзную трывогу», — адзначыў Патрыяршы Экзарх.

Паводле яго слоў, у гэтых умовах агульнай задачай для ўсіх нас павінен стаць клопат аб унутраным стане чалавека, фарміраванні яго сістэмы каштоўнасцяў на аснове традыцыйных для беларусаў пачуццяў дабрыні, міласэрнасці, любові да Айчыны, павагі да іншых традыцый і народаў, свядомага імкнення да міру і згоды.

«Мір у першую чаргу будуецца ў душы чалавека, праз ўнутраную змену кожнага з нас. Хрыстос, звяртаючыся да вучняў сказаў: «Мір пакіда́ю вам, мір Мой даю вам; не так, як свет дае́, Я даю́ вам» (Ін. 14:27). Любы іншы мір будзе заставацца недасканалым», — звярнуў увагу мітрапаліт Веніямін.

Патрыяршы Экзарх пажадаў усім, хто працуе ў Беларускім фондзе міру, несці ў свет святло розуму і ісціны, святло веры і надзеі.

У знак прызнання заслуг шэрагу супрацоўнікаў Беларускага фонду міру архіпастыр уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Church.by