Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы

17 ліпеня 2017
17 июля в Московской духовной академии Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл возглавил заседание президиума Межсоборного присутствия Русской Православной Церкви. Участие в заседании принял митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, председатель Комиссии Межсоборного присутствия по церковному просвещению и диаконии.

top.jpg

17 ліпеня 2017 года, па прыбыцці ў Свята-Троіцкую Сергіеву лаўру, у Малой актавай зале Маскоўскай духоўнай акадэміі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне прэзідыума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Ва ўступным слове Свяцейшы Патрыярх Кірыл акрэсліў задачы чарговага пасяджэння прэзідыума Міжсаборнай прысутнасці:

«Вашы Выскокапраасвяшчэнствы і Праасвяшчэнствы! Дарагія ўдзельнікі пасяджэння прэзідыума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы!

Вітаю вас на чарговым пасяджэнні. У адпаведнасці з Палажэннем аб Міжсоборнай прысутнасці мы павінны прыняць важныя рашэнні аб уключэнні ў парадак дня работы Прысутнасці шэрагу тэм.

Сярод тэм, прапанаваных да разгляду, ёсць тыя, што былі раней уключаны ў парадак дня Міжсаборнай прысутнасці на падставе апытання епархій, але не былі вывучаны з-за недахопу часу. Некаторыя тэмы былі сфармуляваны на пленуме Міжсаборнай прысутнасці ў студзені гэтага года. І, нарэшце, шэраг тэм прапанаваны камісіямі, якія ў абноўленым складзе сустракаліся ў Маскве ў сакавіку і чэрвені.

Азнаёміўшыся з праектам парадку дня Міжсаборнай прысутнасці, мы бачым, які шырокі круг пытанняў, цікавых царкоўнай супольнасці. Праведзенае на пленуме Міжсаборнай прысутнасці апытанне, а таксама прадстаўленыя камісіямі прапановы паказваюць, што члены Царквы імкнуцца абмяркоўваць не толькі ўнутрыцаркоўнае жыццё, але і месца Царквы ў жыцці нашага народа. Камісіям неабходна прадумаць, як азнаёміць нашу грамадскасць, як царкоўную, так і свецкую, з вынікамі агульнацаркоўных дыскусій, як дапамагчы людзям даведацца аб прынятых Свяшчэннаначаллем рашэннях.

Вяртаючыся да першапачатковай ідэі стварэння Міжсаборнай прысутнасці, камісіям важна змяніць свае метады працы і, цытую пастанову студзеньскага пленума, «заклапаціцца арганізацыяй шырокага царкоўна-грамадскага абмеркавання [уключаных у парадак дня] тэм шляхам правядзення канферэнцый, семінараў, адкрытых дыскусій, а таксама розных публікацый у сродках масавай інфармацыі» (Пастановы пленума Міжсаборнай прысутнасці ад 23-24 студзеня 2017 года, п. 4).

Важна залучаць ў дыскусійны працэс епархіі. Напрыклад, можна праводзіць на базе цэнтральных і рэгіянальных духоўных навучальных устаноў семінары па тых ці іншых пытаннях парадку дня Міжсаборнай прысутнасці, прыцягваць на семінары тую частку нашай Царквы, якая прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Грунтоўнае і ўсебаковае вывучэнне тэм, у тым ліку, тых, што мы сёння прымем, дапаможа на фінальнай стадыі вызначыць, наколькі патрэбны сёння той ці іншы дакумент і хто павінен прыняць па ім рашэнне — Свяшчэнны Сінод або Архіерэйскі Сабор.

Сустрэчы, аб якіх я толькі што сказаў, дапамагаюць нам пачуць тых, хто на падобную праблему глядзіць па-рознаму. Цалкам відавочна, што ў нашай царкоўнай супольнасці, не кажучы ўжо пра свецкую частку грамадства, якая цікавіцца царкоўнымі справамі, існуюць розныя погляды на тыя праблемы, якія сёння асэнсоўваюцца Царквой. І для таго каб выпрацаваць правільны, эфектыўны пастырскі падыход да рэалізацыі рашэння Міжсаборнай прысутнасці, нам трэба пачуць розныя галасы і ўдзельнічаць у тым, каб на падставе розных меркаванняў, адштурхваючыся ад норм нашага Падання, кіруючыся пастырскім сумленнем, сфармуляваць тыя рашэнні, якія будуць прынятыя людзьмі і якія дапамогуць нашай Царкве ажыццяўляць сваё пакліканне.

Творчы падыход да развіцця дзейнасці камісій, які ахоплівае як стварэнне дакументаў, так і плённы царкоўна-грамадскі дыялог, стане свайго роду крытэрыем прыярытэтнасці тэм парадку дня Міжсаборнай прысутнасці. Сённяшні прэзідыум рамачна зафіксуе папярэднія пажаданні і паведаміць камісіям папярэдні парадак разгляду пытанняў. Але наколькі тэмы адпавядаюць часу і які адказ Царква можа даць на іх, — будзе вырашацца пры актыўнай працы кожнага члена Прысутнасці і кожнай камісіі.

Дзякую вам за ўвагу».

Парадак дня пасяджэння прэзідыума ўключае разгляд арганізацыйных пытанняў, якія тычацца правядзення пасяджэнняў камісій Міжсаборнай прысутнасці, і абмеркаванне прапаноў па тэмах Міжсаборнай прысутнасці.

Перад пачаткам абмеркавання прапаноў камісій па тэмах, рэкамендаваных да абмеркавання ў Міжсаборнай прысутнасці, Свяцейшы Патрыярх Кірыл падкрэсліў, што важны асабісты ўдзел кожнага члена Міжсаборнай Прысутнасці ў дзейнасці камісій.

З прапановамі па тэмах Міжсаборнай прысутнасці на пасяджэнні прэзідыума выступілі старшыні камісій Міжсаборнай прысутнасці:

  • мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, старшыня Камісіі па багаслоўі і багаслоўскай адукацыі;
  • мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, старшыня Камісіі па ажыццяўленню саборнасці і па царкоўным кіраванні;

  • архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк, старшыня Камісіі па царкоўным праве;

  • мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага упраўлення Маскоўскага Патрыярхату, старшыня Камісіі па богаслужэнні і царкоўным мастацтве;

  • мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі;

  • мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій, старшыня Камісіі па арганізацыі жыцця манастыроў і манаства;

  • епіскап Ягор'яўскі Ціхан, старшыня Патрыяршага савета па культуры, старшыня Камісіі па пытаннях грамадскага жыцця, культуры, навукі і інфармацыі.

 

Па выніках праведзенай дыскусіі камісія па ажыццяўленні саборнасці і па царкоўным кіраванні была перайменаваная ў камісію па царкоўным кіраванні, пастырству і арганізацыі царкоўнага жыцця.

У склад камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі ўключаны епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі.

 

Прапановы па абноўленым парадку дня Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы перададзены на зацвярджэнне Свяшчэннага Сінода.

***

Састаў прэзідыума Міжсаборнай прысутнасці

Зацверджаны Свяшчэнным Сінодам 23 кастрычніка 2014 года (журнал № 91), дзейнічае да 2018 года ўключна.

 

1. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл — старшыня Міжсаборнай прысутнасці

2. мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, — сакратар Міжсаборнай прысутнасці

3. Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый

4. мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій

5. мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр

6. мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

7. мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату

8. мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент, старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы

9. мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён

10. мітрапаліт Хусцкі і Вінаградаўскі Марк

11. мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі

12. мітрапаліт Луганскі і Алчэўскі Мітрафан, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Украінскай Праваслаўнай Царквы

13. мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій

14. мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату

15. мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы, рэктар Кіеўскіх духоўных акадэміі і семінарыі

16. мітрапаліт Горлаўскі і Славянскі Мітрафан

17. архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк

18. Лягойда Уладзімір Раманавіч, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ

19. епіскап Ягор'яўскі Ціхан, намеснік Стрэчанскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра г. Масквы, старшыня Патрыяршага савета па культуры

20. протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату

21. архімандрыт Сава (Тутуноў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі

22. протаіерэй Аляксандр Лебедзеў, кіраўнік сакратарыята па міжправаслаўных адносінах пры Архіерэйскім Сінодзе Рускай Зарубежнай Царквы

23. протаіерэй Уладзіслаў Цыпін, прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі

24. ігумення Юліянія (Каляда), настаяцельніца Зачаццеўскага манастыра г. Масквы

25. ігумення Серафіма (Шэўчык), старшыня Сінадальнага аддзела Украінскай Праваслаўнай Царквы «Місія "Царква і культура"»

26. Ганічаў Валерый Мікалаевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі

27. Нарачніцкая Наталля Аляксееўна, прэзідэнт Фонду вывучэння гістарычнай перспектывы, доктар гістарычных навук

28. Осіпаў Аляксей Ільіч, заслужаны прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўся Русі / Church.by