Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Літургію ў Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска

01 кастрычніка 2020
1 октября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, впервые в качестве Предстоятеля Белорусской Православной Церкви с официальным визитом посетил город Витебск.

top.jpg

1 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, упершыню ў якасці Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з афіцыйным візітам наведаў горад Віцебск.

Раніцай мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім кафедральным саборы абласнога цэнтра. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Ля ўваходу ў сабор Патрыяршага Экзарха сустракалі старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч і старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін.

У богаслужэнні прынялі ўдзел: сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, выконваючы абавязкі настаяцеля Свята-Траецкага Маркава мужчынскага манастыра горада Віцебска архімандрыт Сергій (Брыч), ключнік Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска протаіерэй Міхаіл Мартыновіч, настаяцель храма святой мучаніцы Таццяны горада Віцебска протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, насельнік Свята-Траецкай Аляксандра-Неўскай лаўры горада Санкт-Пецярбурга іераманах Серафім (Рахунок), першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, благачынны Аляксееўскай акругі горада Віцебска протаіерэй Генадзь Вайтовіч, старшы благачынны Аршанскай акругі протаіерэй Валерый Сярко, благачынны Талачынскай акругі протаіерэй Аляксандр Лазука, благачынны Новалукомльскай акругі протаіерэй Аляксей Шаура, выконваючы абавязкі настаяцеля Богаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра горада Оршы іераманах Ніл (Падабед), клірык Успенскага сабора протаіерэй Дзмітрый Казусёў, благачынны Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель, благачынны Лёзненскай акругі іерэй Вячаслаў Пашкевіч, клірык храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія пры Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Барыс Слуцкі.

Богаслужэбныя спевы выканалі епархіяльны хор пад кіраўніцтвам Раісы Булаўко і хор Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь пасля закрычаснага верша прамовіў прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Дзімітрый Савіч.

У завяршэнне богаслужэння архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за наведванне Віцебскай епархіі, а таксама падарыў на малітоўную памяць абраз святога Уладзіміра, вызнаўцы Віцебскага.

З прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха таксама звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Пасля гэтага мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словамі пропаведзі і падаў усім прысутным архіпастырскае благаславенне.

Пасля богаслужэння ў храме Праабражэння Гасподняга горада Віцебска адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з духавенствам Віцебскай епархіі.

У ходзе свайго візіту на Віцебшчыну мітрапаліт Веніямін таксама наведаў Віцебскую духоўную семінарыю, дзе пагутарыў з выкладчыкамі і студэнтамі, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і Свята-Троіцкі Маркаў мужчынскі манастыр горада Віцебска.

Віцебская епархія / Church.by