Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай Прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі

11 кастрычніка 2017
11 октября в историко-культурном православном центре «Открытие» в Москве в рамках осенней рабочей сессии состоялось заседание комиссии Межсоборного Присутствия по церковному просвещению и диаконии. Работу заседания возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

11 кастрычніка 2017 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў Маскве ў рамках восеньскай рабочай сесіі адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай Прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі.

Работу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся наступныя пытанні: магчымасць прыняцця Хрышчэння з захаваннем нацыянальнага імя, праваслаўная місія і новыя рэлігійныя рухі, прынцыпы і метады місіі сярод карэнных і малалікіх народаў Расіі і іх пастырскае акармленне, магчымасць арганізацыі асветніцкай і катэхізатарскай працы сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, канцэпцыя валанцёрскага дыяканічнага служэння ў Рускай Праваслаўнай Царкве, пастырская праца з псіхічнахворымі людзьмі, сацыяльнае служэнне Царквы сярод мігрантаў, базавыя нацыянальныя каштоўнасці ў духоўна-маральным выхаванні ў школе і асэнсаванне духоўна-маральнага выхавання.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, мітрапаліт Запарожскі і Мелітопальскі Лука, архіепіскап Пяцігорскі і Чаркескі Феафілакт, іншыя члены Камісіі і запрошаныя эксперты.

Church.by