Навігатар: Публікацыі /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў чарговае пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі

20 снежня 2019

top.jpg

20 снежня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі.

Падчас пасяджэння дыякан Дзімітрый Дудкін, кіраўнік курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства Мінскай мітраполіі, прадставіў даклад аб дзейнасці курсаў на працягу восеньскага семестра 2019 года. Гэтым разам навучанне праходзілі клірыкі Барысаўскай епархіі.

Аб дзейнасці царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2019 годзе даклад прадставіла Марыя Валянцінаўна Нецвятаева, захавальнік музея.

Прарэктар па навуковай рабоце МінДА, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Аляксандр Валер'евіч Слесараў далажыў аб выніках абароны магістарскай дысертацыі іерэя Аляксандра Грачышнікава.

Рада таксама разгледзела паступіўшыя прашэнні і абмеркавала бягучыя пытанні акадэмічнага жыцця.

Church.by