Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзвёў ігумена Ігнація (Луковіча) у сан архімандрыта

16 кастрычніка 2018
16 октября в соответствии с решением Священного Синода Русской Православной Церкви митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил чин возведения в сан архимандрита игумена Игнатия (Луковича).

top.jpg16 кастрычніка 2018 года, у аўторак сядміцы 21-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяшчэннамучаніка  Дыянісія Арэапагіта, епіскапа Афінскага, у дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Ігнація (Луковіча).

На чыне прысутнічалі і маліліся архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

У ходзе пасяджэння 15 кастрычніка 2018 года ў Мінску члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы заслухалі рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб неабходнасці мець вікарнага архіерэя.

Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Бараўлянскі» абраць клірыка Брэсцкай епархіі ігумена Ігнація (Луковіча).

Час і месца нарачэння і хіратоніі архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа пакінуты на меркаванне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

* * *

Архімандрыт Ігнацій (Луковіч) нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы, тэхнічнага вучылішча і службы ў арміі паспяхова скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Маскоўскую духоўную акадэмію. З'яўляецца пастрыжэнікам Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Усюды, дзе нёс свой послух айцец Ігнацій — насельніка манастыра, выкладчыка і памочніка інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчыка Старога і Новага Запавету ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, настаяцеля прыхода храма ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста Брэсцкай епархіі, а затым кіраўніка паломніцкага аддзела Брэсцкай епархіі — пакінуў самыя добрыя ўспаміны пра сябе ў браціі манастыра, студэнтаў, выкладчыкаў, вернікаў і паломнікаў.

У няпросты час ігумен Ігнацій здолеў прыцягнуць людзей і абсталяваць храм у горадзе Брэсце ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці.

Зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, як ініцыятыўны і добрасумленны дзеяч на ніве царкоўнай. Умее і любіць служыць. Няўхільна прапаведуе. Карыстаецца вялікай павагай у мясцовых органаў улады, святароў і міран.

Church.by