Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Шарамеццеве

06 мая 2019
«Глубокой скорбью отозвалось в сердцах православных христиан известие об аварии самолета Sukhoi Superjet 100 в аэропорту Шереметьево города Москвы», — говорится в соболезновании митрополита Павла, направленном на имя Посла России в Беларуси Дмитрия Мезенцева.

top.jpg

«Глыбокім смуткам адгукнулася ў сэрцах праваслаўных хрысціян вестка аб аварыі самалёта Sukhoi Superjet 100 у аэрапорце Шарамеццева горада Масквы. Асабліва трагічным з'яўляецца тое, што ў катастрофе ёсць ахвяры, а сярод іх дзеці, — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Фёдаравіча Мезенцава. — Прашу перадаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых».

«Уваскрэслы Хрыстос, Пераможца пекла і смерці, няхай даруе мужнасць і сілы ўсім, каго закранула гэтае цяжкае гора, а ўсіх загінуўшых у аварыі няхай упакоіць Гасподзь у Нябесных мясцінах і ўчыніць ім вечную памяць», — сказана ў тэксце спачування ўладыкі Экзарха.

Church.by