Навігатар: Публікацыі /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з тэрактамі на Шры-Ланцы

21 красавіка 2019

top.jpg

«З болем успрыняў вестку аб серыі жахлівых тэрактаў на Шры-Ланцы, у выніку якіх загінула больш за 200 чалавек — дзяцей Рымска-Каталіцкай Царквы і іншых мірных жыхароў вострава» — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Габара Пінтэра.

«Ад імя паўнаты Беларускай Праваслаўнай Царквы выказваю малітоўную падтрымку ўсім, каго закранула гэтае цяжкае выпрабаванне.

Уваскрэслы Гасподзь няхай пашле больш хуткае выздараўленне параненым, даруе мужнасць родным і блізкім загінулых і пацярпелых і дапаможа ўсім людзям добрай волі супрацьстаяць злу тэрору» —  сказана ў тэксце спачування.

Фота: ria.ru

Church.by