Патрыяршы Экзарх сустрэўся з міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным
28 чэрвеня 2021 В рамках встречи обсуждалось духовно-нравственное воспитание военнослужащих, взаимодействие армии и Православной Церкви, в том числе в рамках действующего «Соглашения о сотрудничестве между Министерством обороны Республики Беларусь с Белорусской Православной Церковью».28 чэрвеня 2021 года Мінску прайшла сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.
У рамках сустрэчы абмяркоўвалася духоўна-маральнае выхаванне вайскоўцаў, узаемадзеянне арміі і Праваслаўнай Царквы, у тым ліку ў рамках дзеючага «Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой».
Бакі выказалі ўпэўненасць, што супрацоўніцтва Мінабароны і БПЦ працягне служыць ўзбагачэнню духоўнага і маральнага жыцця воінскіх калектываў, развіццю міласэрнасці і дабрачыннасці, верацярпімасці, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.