Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх сустрэўся з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь

17 студзеня 2017
17 января в здании Минского епархиального управления состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и начальника Департамента исполнения наказаний Министерства внутренних дел Республики Беларусь генерал-майора милиции Сергея Ивановича Дорошко.

top.jpg

17 студзеня 2017 года ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Іванавіча Дарошка.

На сустрэчы прысутнічалі: супрацоўнікі Дэпартамента і старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

Мітрапаліт Павел і генерал-маёр Сяргей Дарошка абмяняліся віншаваннямі з Ражджаством Хрыстовым і Новым годам, пасля чаго адбылася гутарка на тэму перспектыў развіцця служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Church.by