Патрыяршы Экзарх сустрэўся з паслом Палесціны ў Беларусі
29 кастрычніка 2022 В ходе беседы, которая носила характер знакомства, стороны обсудили перспективы возможного диалога в культурно-гуманитарной сфере.28 кастрычніка 2022 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам.
У ходзе гутаркі, якая насіла характар знаёмства, бакі абмеркавалі перспектывы магчымага дыялогу ў культурна-гуманітарнай сферы.
У завяршэнне сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік палесцинскай дыпмісіі ў Беларусі абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.