Навігатар: /

Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і рэктара БДУ

17 лістапада 2020
Сотрудничество Белорусского государственного университета и Белорусской Православной Церкви стало центральной темой встречи митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и ректора Белорусского государственного университета Андрея Дмитриевича Короля.

top.jpg

Супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквы стала цэнтральнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Дзмітрыевіча Караля.

Сустрэча адбылася 17 лістапада 2020 года ў Белдзяржуніверсітэце. Яе ўдзельнікамі таксама сталі прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях універсітэта Іван Іванавіч Янушэвіч, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун, в. а. старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы Мікалай Іванавіч Ліс.

Бакі дэталёва разгледзелі перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і стварэння ўмоў для духоўна-маральнага фарміравання асобы. Прагучалі ініцыятывы па сумесным правядзенні адукацыйных, навуковых, творчых і валанцёрскіх мерапрыемстваў. Гаворка ішла таксама аб абмене выкладчыкамі БДУ і духоўных навучальных устаноў для чытання лекцый, правядзення семінарскіх заняткаў. Была разгледжана магчымасць арганізацыі навуковых канферэнцый і круглых сталоў, прыцягнення валанцёраў БДУ да аднаўлення храмаў і святынь Беларусі і сумеснага ўдзелу ў дабрачынных мерапрыемствах.

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшы час пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, падрыхтаванага на аснове разгледжаных прапаноў.

Church.by