Навігатар: /

Пад старшынствам Патрыяршага Экзарха адбылося пашыранае пасяджэнне Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы

25 снежня 2021
Председатель СОРОиК иерей Стефан Воропай выступил с докладом об итогах работы различных подразделений отдела в текущем году, в котором познакомил владыку Вениамина с результатами деятельности комиссий по начальному религиозному образованию, катехизации инвалидов, взаимодействию с духовными школами, библиотечной деятельности, православному краеведению.

5.JPG

22 снежня 2021 года адбылося пашыранае пасяджэнне Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Старшыня САРАіК іерэй Сцяфан Варапай выступіў з дакладам аб выніках працы розных падраздзяленняў аддзела ў бягучым годзе, у якім пазнаёміў уладыку Веніяміна з вынікамі дзейнасці камісій па пачатковай рэлігійнай адукацыі, катэхізацыі інвалідаў, узаемадзеянню з духоўнымі школамі, бібліятэчнай дзейнасці, праваслаўнаму краязнаўству.

У дакладзе былі прадстаўлены новыя напрамкі работы ў галіне пачатковай рэлігійнай адукацыі, паспяхова рэалізаваныя ў 2021 годзе: курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ, рэспубліканскі маніторынг нядзельных школ, распрацоўка метадычных дапаможнікаў і дыдактычных гульняў, стварэнне спецыялізаванага сайта «Парафіяльная асвета» і аднайменнага телеграм-канала.

Добра зарэкамендаваў сябе ўнікальны праект па катэхізацыі людзей з абмежаваннямі здароўя — Летняя школа жэставай мовы для валанцёраў па арганізацыі камунікацыі на прыходах з глухімі людзьмі і тымі, хто слаба чуе, а таксама праект па працы з невідушчымі дзецьмі — Экзаршы хор «Радасць душы».

Паспяхова і шматпланава працуе Цэнтр праваслаўнага краязнаўства, Каардынацыйны савет па бібліятэчнай дзейнасці, развіваюцца напрамкі па аказанні метадычнай дапамогі ў арганізацыі работы духоўных навучальных устаноў, летніх праваслаўных лагераў.

У ходзе сустрэчы яго Высокапраасвяшчэнству былі прадстаўлены лепшыя дзіцячыя работы, дасланыя на конкурс «Прыгажосць Божага свету» ад розных епархій Беларускага Экзархату, а таксама прэзентавана выдадзены Сінадальным аддзелам рабочы сшытак для заняткаў у нядзельнай школе, распрацаваны па благаславенню апрхіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана педагогам нядзельнай школы з г. Жлобіна К. І. Рабіцай, адной з лаўрэатаў конкурсу метадычных распрацовак «Скарбніца мудрасці-2021».

У дакладзе таксама прагучала асаблівая падзяка дабрачыннаму фонду «Пакроў», які даў сёлета каштоўныя падарункі для пераможцаў конкурсу «Скарбніца мудрасці».

Уладыка Веніямін падзякаваў старшыні і супрацоўнікам САРАіК за працы, выказаў свае заўвагі і рэкамендацыі, у тым ліку па пашырэнні катэгорый людзей з абмежаваннямі здароўя для аказання ім духоўнай дапамогі, пажадаў усім Божай дапамогі і падаў архіпастырскае благаславенне на развіццё і ўдасканаленне ўсіх напрамкаў работы аддзела ў будучым годзе.

oroik.by/Сhurch.by