Навігатар: /

Падведзены вынікі фотаконкурсу «Мгновения бытия…»

27 лютага 2017
По благословению Патриаршего Экзарха молодежь Минского Свято-Духова кафедрального собора совместно с Синодальным информационным отделом Белорусской Православной Церкви провела фотоконкурс «Мгновения бытия…». Запуск проекта состоялся 5 декабря 2016 года, а 25 февраля 2017 года были названы имена победителей.

Vstrechaya-hram.jpg

Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, моладзь Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы правяла фотаконкурс «Мгновения бытия…». Запуск праекта адбыўся 5 снежня 2016 года. Ужо праз некалькі дзён у распараджэнні журы аказаліся першыя фатаграфіі.

У склад журы ўвайшлі:

- Протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, доктар тэалогіі, фатограф;

- Протаіерэй Мікалай Балахоўскі, старшыня прыходскай рады Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя;

- Іерэй (з 19 лютага 2017 года протаіерэй) Уладзімір Даўгаполаў, супрацоўнік Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, магістр багаслоўя;

- Інакіня Алена (Страшнова), фатограф Лізавецінскага манастыра;

- Павел Татарнікаў — сусветна вядомы беларускі ілюстратар. Уладальнік двух «Залатых яблыкаў» (вышэйшая еўрапейская ўзнагарода для ілюстратара). У цяперашні час дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

- Марына Бегункова, з 2007 года і да цяперашняга часу — вядучы фотакарэспандэнт газеты «Звязда». Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу сярод друкаваных СМІ «Залатая Літара 2012» у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт». Фатаграфія абраду «Русалле» (Любанскі раён) увайшла ў шорт-ліст аднаго з найбуйнейшых міжнародных фотаконкурсаў Sony World Photography Awards 2012.

Вынікі конкурсу былі падведзены 25 лютага 2017 года.

Імёны пераможцаў і іх працы даступныя на сайце Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. 

На ілюстрацыі: Сустракаючы храм. Аўтар Міхаіл Капычка. 1 месца ў намінацыі «Партрэт».

Sabor.by / Church.by