Навігатар: /

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка

03 кастрычніка 2020
Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, поздравил педагогов с Днем учителя, который отмечается в нашей стране в первое воскресенье октября.

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка, які адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю кастрычніка.

У віншаванні Экзарха ўладыкі гаворыцца:

«Глыбока перакананы, што місія настаўніка — гэта не толькі перадача падрастаючаму пакаленню нейкай сумы ведаў. Настаўнік закліканы даць вучням маральны прыклад для пераймання, пасеяць у іх сэрцах насенне дабра і чалавечнасці, данесці да тых, хто ідзе нам на змену, сэнс вечных каштоўнасцяў: міласэрнасці і спагады, сумленнасці і справядлівасці, міру і стварэння.

Ад вашых намаганняў, дарагія сябры, залежыць вельмі многае. Без перабольшання, у руках настаўнікаў — будучыня нашай Айчыны. У духоўнай барацьбе за Беларусь настаўнікі знаходзяцца на пярэднім краі.

Разумеючы, наколькі нялёгкая, адказная, а часам, на жаль, няўдзячная ваша праца, малітоўна жадаю, каб прадстацельствам прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай, свяціцеля Кірыла Тураўскага — вялікіх асветнікаў зямлі нашай і ўсіх святых Гасподзь паслаў вам сваю добрую дапамогу. Узношу пасільныя малітвы аб вашым здароўі і дабрабыце Госпаду нашаму Іісусу Хрысту, многаразова названаму ў Евангеллі Настаўнікам. Прашу Усявышняга Бога ўмацаваць вашы душэўныя і цялесныя сілы, умудрыць вас у высокім і высакародным служэнні, дараваць вам натхненне для далейшай плённай працы.

Нізкі паклон вам, браты і сёстры! Барані вас Гасподзь на многія гады!»

Church.by