Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка
03 кастрычніка 2021 Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, поздравил педагогов с Днем учителя, который отмечается в нашей стране в первое воскресенье октября.Дарагія настаўнікі:
выхавальнікі, выкладчыкі,
усе тыя, хто працуе на ніве асветы,
ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!
Настаўнік... Гэтае слова заўсёды выклікала і будзе выклікаць асаблівыя пачуцці. У жыцці кожнага ёсць настаўнік, павага і цёплую падзяку да якога мы праносім праз усё сваё жыццё.
«Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён не збочыць з яго, калі і састарыцца», — гэтыя словы з Прытчаў Саламона (Прам. 22:6) гавораць нам аб высокім значэнні педагагічнай працы.
Настаўніцтва, накіраванне на правільны жыццёвы шлях — місія, якой штодня прысвячаюць сябе тысячы і тысячы педагогаў. Пераацаніць вашу працу немагчыма! Вы навучаеце падрастаючае пакаленне не толькі тэарэтычным і практычным ведам. Менавіта настаўнік перадае сваім вучням і выхаванцам культурныя, нацыянальныя і духоўныя традыцыі. Толькі навучаючы асабістым прыкладам, педагог зможа зберагчы маладога чалавека ад непапраўных памылак і дапаможа зрабіць дакладны жыццёвы выбар. Ад гэтага выбару, без перабольшання, залежыць будучыня нашага народа.
Ва ўсе часы выкананне гэтай высокай задачы патрабавала значных духоўных сіл, унутранага подзвігу. Сёння, у эпоху цывілізацыйных зменаў, гэта становіцца яшчэ складаней. Час патрабуе ад вас не толькі пастаяннага павышэння ўзроўню кваліфікацыі, але і ўмацавання духоўных сіл, усвядомленай маральнай пазіцыі.
Няхай нялёгкае настаўніцкае служэнне будзе для вас радасным, як матчын клопат пра дзяцей, які не мае мяжаў і пераадольвае любыя цяжкасці дзеля сваіх дзяцей! Жадаю вам невычэрпнага цярпення, узаемаразумення і з вучнямі, і з бацькамі, поспехаў у вашай высакароднай працы.
Няхай Гасподзь пашле ўсім вам моцы цялесных і душэўных сіл, мір, дабрабыт вашым сем'ям, даруе сваю невычэрпную дапамогу ва ўсіх добрых справах і пачынаннях!
+ ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
3 катрычніка 2021 г.,
г. Мінск