Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з міністрам аховы здароўя
25 снежня 2020 Встреча прошла в минском храме в честь святого праведного Евгения Боткина — врача-страстотерпца, явившего пример верности врачебной присяге и христианскому долгу.24 снежня 2020 года ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Піневіча.
Сімвалічна, што сустрэча прайшла ў мінскім храме ў гонар святога праведнага Яўгенія Боткіна — лекара-страстацерпца, які явіў прыклад вернасці ўрачэбнай прысязе і хрысціянскаму абавязку.
Клірык сталічнага прыхода абраза Божай Маці «Усецарыца» іерэй Аляксій Заліцаеў правёў для Дзмітрыя Піневіча экскурсію па храме, распавёўшы пра жыццё святога лекара Яўгенія. Мітрапаліт Веніямін ўзначаліў у храме малебен, за якім узнёс малітвы аб спыненні шкоднай пошасці і дараванні благаславення Божага беларускаму народу.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў адносна далейшага супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасці доступу святароў у чырвоную зону пры крайняй неабходнасці падавання Таінстваў хворым на каранавірус, каляднаму візіту ў дзіцячыя лячэбныя ўстановы, разгляду праекта закона «Аб валанцёрстве».
Заключным этапам сустрэчы стала сумесная закладка імянных цаглін у будынак храма, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Таццяна Калядка, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, настаяцель прыхода храма ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк, клір храма іконы «Усецарыца», праваслаўныя добраахвотнікі і прыхаджане храма.