Навігатар: /

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам загінуўшых лётчыкаў

21 мая 2021
Предстоятель Белорусской Православной Церкви выразил соболезнования семьям и сослуживцам летчиков 116-й гвардейской Радомской Краснознаменной штурмовой авиабазы в городе Лиде майора Андрея Ничипорчика и лейтенанта Никиты Куконенко по случаю их трагической кончины в результате крушения военного самолета Як-130 в Барановичах 19 мая 2021 года.

top.jpgПрадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам лётчыкаў 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіябазы ў горадзе Лідзе маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі з нагоды іх трагічнага скону ў выніку крушэння ваеннага самалёта Як-130 у Баранавічах 19 мая 2021 года. 

 

Спачуванне мітрапаліта 

Мінскага і Заслаўскага ВЕНІЯМІНА,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

 

Сем'ям і калегам

загінуўшых ваенных лётчыкаў —

маёра Андрэя Нічыпарчыка і

лейтэнанта Мікіты Куканенкі

 

Дарагія браты і сёстры!

З глыбокім смуткам і шчырай спагадай выказваю спачуванні родным і блізкім загінуўшых афіцэраў. Сыход з жыцця самага дарагога чалавека з'яўляецца для кожнага незаменнай стратай. Аднак мы, як хрысціяне, верым, што наперадзе нас чакае сустрэча з нашымі памерлымі сваякамі ў вечнасці. Будзем з надзеяй маліцца, каб радасць гэтай сустрэчы ў шмат разоў перасягнула наш часовы смутак растання.

Завяршэнне зямнога шляху Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі адзначана гераічным подзвігам. Выконваючы свой воінскі доўг, яны праявілі мужнасць і адказнасць. Экіпаж прыняў рашэнне да апошняга не пакідаць самалёт, які ўхіліўся ў бок жылога раёна. ​ Ваенныя лётчыкі цаной сваіх жыццяў пазбавілі ад гібелі іншых людзей, пацвердзіўшы яшчэ раз нам і ўсяму свету ісціну: «у жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу».

У Евангеллі ад Іаана сказана: бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх (Ін. 15:13). У сэрцах беларусаў яны назаўсёды застануцца яркім прыкладам праяўлення лепшых чалавечых якасцяў. Іх подзвіг, здзеснены дзеля выратавання жыццяў, будзе вучыць цяперашняе і будучыя пакаленні ахвярнай любові да бліжняга і вернасці сваёй Айчыне.

Праводзячы сёння ў вечнасць новаспачылых рабоў Божых Андрэя і Мікіту, мы молімся аб упакаенні іх душ у селішчах праведных, дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.

Вечная память спачылым! 

З глубокім спачуваннем, пасільнай малітвай 

+ 

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

20 мая 2021 г.