Навігатар: /

Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі

06 мая 2018
Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл направил митрополиту Минскому и Заславскому Павлу, Патриаршему Экзарху всея Беларуси, поздравление с 40-летием иерейской хиротонии.

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.

Тэкст віншавання

Яго Высокапраасвяшчэнству

Высокапраасвяшчэннейшаму ПАЎЛУ,

мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму,

Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

Ваша Выслкапраасвяшчэнства!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

У светлыя дні святкавання Святой Пасхі сардэчна вітаю Вас гэтымі жыццесцвярджальными словамі і віншую са знамянальнай датай — 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.

У далёкім 1978 годзе па волі Божай добрай і дасканалай (Рым. 12:2) Вы былі закликаны да справы, якая патрабуе поўнай аддачы сіл, здольнасцяў і талентаў, бо пастырскае служэнне вялікае і адказнае.

Мінулыя дзесяцігоддзі сталі для Вас часам руплівай стваральнай працы на ніве Хрыстовай. Усякі послух, які ускладваўся на Вас Свяшчэннаначаллем, Вы нязменна імкнуліся выконваць з дбайнасцю і любоўю.

Цяпер, з'яўляючыся Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, Вы маеце апеку аб аднаўленні і будаўніцтве храмаў, плённа ўзаемадзейнічаеце са свецкай уладай, ведзяце дыялог з прадстаўнікамі навукі, адукацыі і культуры, праяўляеце дзейны клопат аб духоўна-маральным выхаванні маладога пакалення. Прыемна адзначыць, што, служачы Богу і Царкве з глыбокай павагай і шчырасцю, Вы набылі любоў кліру і паствы, прызнанне грамадскасці.

Усяшчодры Гасподзь хай захоўвае Вас у добрым здароўі, памнажаючы дні і гады Вашага жыцця, ратуючы і аб'ядноўваючы пад свяціцельскім амафорам даручаных Вашай апецы святароў, манаскіх асоб і міран Беларускага Экзархату.

З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым,

+ КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

6 мая 2018 года

Church.by